З'явілася першае відэа з затрыманым Раманам Пратасевічам


У сетцы з’явілася першае відэа з затрыманым у менскім аэрапорце журналістам Раманам Пратасевічам.

На відэа Раман пацвердзіў сваё затрыманне і расказаў, што на дадзены момант знаходзіцца ў СІЗА на Валадарцы.

У адказ на сённяшнія паведамленні аб крытычным стане здароўя Раман «заявіў», што ніякіх праблем з сэрцам і іншымі органамі ў яго няма, а стаўленне з боку супрацоўнікаў па законе карэктнае.

Таксама хлопец распавёў, што цяпер ён «супрацоўнічае са следствам і дае прызнальныя паказанні па факце арганізацыі масавых беспарадкаў у горадзе Менску».

У тэлеграме дзяржаўнага тэлеканалу, дзе з’явілася відэа, Рамана называюць тэрарыстам.

Hавiны
Маці Рамана Пратасевіча: Не выключаю, што ў яго мог быць сэрцавы прыступ
2021.05.24 21:16

АД, belsat.eu

Стужка навінаў