Ксёндз Лашук: Пішуць абвінавачанні, а не ведаюць і не расследуюць нічога


Некалькі дзён таму з’явілася інфармацыя, што бізнесовец Аляксандр Зайцаў, адзін з уладальнікаў кампаніі «Брэміна Груп», з дапамогаю пробашча парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах вядзе ценявы бізнес і абыходзіць заходнія санкцыі, накладзеныя на кампанію. На сайце Katolik.life з’явіўся адказ ксяндза на закіды.

Аляксандр Зайцаў і Аляксандр Лукашэнка. Cкрыншот: Информационное агентство БелТА / YouTube

«Пішуць адразу абвінавачанні ў мой бок, а пры гэтым не ведаюць і не расследуюць нічога, – адказвае ксёндз на абвінавачанні ў тым, што нібыта ён заснаваў кампанію «АЛІС МА», на якую ўладальнікі «Брэміна Груп» перапісалі частку маёмасці. – Гэта шоу. Мяркую, ніякага расследавання не было, проста загадзя было напісана, і трэба было патэлефанаваць і адрапартаваць, што справа зробленая».

Паводле Лашука, з гэтай справы зрабілі сенсацыю: маўляў, святар дапамагае абыходзіць санкцыі, бо «ён ведае добра спадара Аляксандра і добра пра яго кажа». Але як яшчэ, пытаецца ксёндз, ён мае гаварыць пра чалавека, які «шчыра і ад усяго сэрца дапамагае каталіцкай царкве». Святар адзначыў, што ён супраць санкцыяў у дачыненні Зайцава і супраць санкцыяў наагул, бо гэта «няправільна».

Лашук адзначае, што праз кампанію «АЛІС МА» робяцца шматлікія каталіцкія праекты, і падкрэсліў: калі-небудзь раскажа пра гэтыя справы.

«Ніхто нікому не дапамагае абыходзіць санкцыі, – адзначыў ксёндз Ігар Лашук. – Яны самі сябе абыходзяць. Калі ты ведаеш і камунікуеш з людзьмі, якіх пазначылі санкцыямі, то разам з імі трапляеш туды? Дзіўна. Усе, хто займаецца бізнесам у Беларусі, ведаюць адно аднаго. Дык што? Трэба думаць пра людзей, а не знішчаць – багатыя яны ці бедныя».

Аб’ектыў
Куды ідзеш, ойча?
2023.04.23 00:07

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў