У Францыі пачаўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў


У нядзелю, 24 красавіка ў Францыі стартаваў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Абіраць французы будуць паміж двума кандыдатамі – дзейным прэзідэнтам Эманюэлем Макронам і старшынёй партыі «Нацыянальнае аб’яднанне» Марын Ле Пэн.

Выбарчыя ўчасткі ў Францыі адчыніліся а 8-й гадзіне раніцы мясцовага часу і будуць працаваць да 19-й, у некаторых месцах – да 20-й гадзіны.

Меркаванні
Выбары ў Францыі: у палоне папулізму
2022.04.13 20:58

Першы тур адбыўся 10 красавіка. Дзейны прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон набраў 27,85 % галасоў, Марын Ле Пэн – 23,15 %. Яўка склала 73,69 %.

Апытанні грамадскага меркавання, праведзеныя рознымі даследчымі арганізацыямі 20–22 красавіка, указваюць на перамогу Эманюэля Макрона. За яго гатовыя прагаласаваць да 57 % выбарцаў, за Ле Пэн – 45 %, піша Reform.by.

Аналітыка
Эманюэль Макрон і Марын Ле Пэн будуць змагацца за пасаду прэзідэнта Францыі. Прагнозы экспертаў
2022.04.11 19:55

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў