Расейскія СМІ са спасылкаю на амбасадара Расеі ў Польшчы Сяргея Андрэева паведамляюць пра блакаванне банкаўскіх рахункаў расейскага пасольства ў Варшаве.
Як паведаміў пасол Расеі Сяргей Андрэеў, Польшча заблакавала рахункі з прычыны «фінансавання тэрарызму».
23 сакавіка МЗС Польшчы заявіла пра высыланне 45 расейскіх дыпламатаў «у каардынацыі з саюзнікамі». Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы падало МЗС матэрыялы, якія сведчаць пра тое, што названыя дыпламаты і асобы праводзілі выведныя аперацыі, накіраваныя супраць стабільнасці Польшчы, пагражалі яе нацыянальным інтарэсам і бяспецы.
Польскі бок пакуль не публікаваў афіцыйных заяваў пра блакаванне рахункаў пасольства Расеі.
ЗК belsat.eu