Заходнія лідары прыехалі ў Кіеў у гадавіну вайны


Прэм’ер-міністры Італіі, Канады, Бельгіі, а таксама кіраўніца Еўракамісіі прыбылі ў Кіеў 24 лютага – у другую гадавіну пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Пра гэта паведамляе Reuters.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен у Кіеве 24 лютага 2024 года.
Фота: Ursula von der Leyen / X

Прысутнасць палітыкаў у Кіеве павінна падкрэсліць гатовасць Захаду дапамагаць Украіне. У той жа час Украіна адчувае недахоп узбраення.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен піша ў «Х», што прыбыла ва Украіну, каб «адзначыць незвычайны супраціў украінскага народу».

«Больш чым калі-небудзь мы цвёрда падтрымліваем Украіну. У фінансавым, эканамічным, ваенным, маральным плане. Пакуль краіна нарэшце не стане свабоднай», – падкрэслівае яна.

Чакаецца, што падчас свайго знаходжання ва Укріане прэмʼер Італіі Джорджыя Мелані і прэмʼер Канады Джасцін Трудо падпішуць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пакты аб бяспецы, аналагічныя здзелкам, якія нядаўна заключаныя з Францыяй і Нямеччынай і ацэньваюцца ў мільярды долараў.

Таксама 24 лютага прэзідэнт ЗША Джо Байдэн павінен узяць удзел у відэаканферэнцыі з лідарамі краін «Вялікай сямёркі» пад старшынствам Джорджыі Мэлані. Зяленскі запрошаны далучыцца да мерапрыемства. Італія, якая старшынюе ў G7 і арганізавала канферэнцыю, заявіла, што вельмі важна абвергнуць меркаванне аб тым, што Захад стаміўся ад канфлікту і што Расея перамагае.

Аналітыка
Чаму вайна ва Украіне зайшла ў тупік, і чым гэта можа скончыцца?
2024.02.24 06:45

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў