Міністр юстыцыі лічыць, што ў Беларусі застанецца 3 ці 4 партыі


Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка выказаў меркаванне, што пасля перарэгістрацыі ў Беларусі замест 15 партыяў застанецца ўсяго 3 ці 4. Такі прагноз міністра прагучаў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Сергей Хоменко
Новы міністр юстыцыі – колішні намеснік міністра ўнутраных справаў Сяргей Хаменка. На фота: Хаменка ў Менскім гарадскім упраўленні Дэпартаменту аховы. Менск, Беларусь. 13 студзеня 2011 года.
Фота: ohrana.gov.by

Паводле міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі, партыі ў Беларусі павінныя садзейнічаць развіццю грамадства і дзяржавы. Таму, заявіў міністр, пасля перарэгістрацыі, застануцца толькі тыя партыі, якія маюць давер у людзей і змогуць развівацца разам з дзяржавай.

«Я далёкі ад прадказанняў. Я абавязаны прагназаваць сітуацыю на аснове таго становішча, якое складаецца на сённяшні дзень. Мяркую, што колькасць партыяў зменшыцца да 3-4. Адкажу чаму. Таму што той закон, які прыняты на сённяшні дзень, ён узмацняе жорсткасць умоваў стварэння і функцыянавання гэтых грамадскіх аб’яднанняў. Партыя не можа быць PR-арганізацыяй, шыльдай», – заявіў Сяргей Хаменка.

Кіраўнік міністэрства таксама дадаў, што партыі павінныя падтрымліваць канстытуцыйны лад, не павінны прапагандаваць тэрарызм, экстрэмізм, не павінныя працаваць на падрыў таго грамадства, якое ёсць у Беларусі.

Цяпер у нашай краіне 15 партыяў. У адпаведнасці з законам, які падпісаў 14 лютага Аляксандр Лукашэнка, існыя палітычныя структуры і грамадскія арганізацыі абавязаныя прайсці перарэгістрацыю.

Аналітыка
Новыя элементы таталітарнай сістэмы, якія яе не ўратуюць. Як у Беларусі ўзяліся за партыі
2023.02.13 08:39

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў