Расея атакуе вайсковыя абʼекты і аэрадромы ва Украіне. СПІС


Расейскія войскі атакавалі цэнтры ваеннага кіравання, аэрадромы, ваенныя склады, у Кіеве, Харкаве, Дняпры, паведамляюць украінскія медыі.

Карта абʼектаў ваеннай інфраструктуры ваенных сілаў Украіны, якая былі атакаваныя. Крыніца: Тэлеграм-канал «Раньше всех»

Хроніка абстрэлаў:

  • 04.23 пункт пропуску «Бачоўск» заходзіць бронетэхніка;
  • 04.30 ВПС «Залочаў» мінамётны абстрэл з боку РФ;
  • 04.35 атака пункту пропуску «В. Пісараўка» з боку РФ;
  • 05:00 з пункту пропуску «Чарточкава» (РФ) абстрэл пункту пропуску «Мілава»;
  • 05:05 ВПС «Н.Слабада» абстрэл ГРАДамі з боку РФ;
  • 05:05 напад на пункт пропуску «Гаптоўка»;
  • 05.15 абстрэл аэрадрому «Краматорск»;
  • 05.20 ВПС «Вясёлае», «Ваўчанск», «Дзергачы» – артылерыйскі абстрэл з боку РФ;
  • 05.13 абстрэл мППП «Грабаўскае» ВПС «Краснаполле»;
  • 05:25 Днепр – 2 выбухі на ўзлётнай паласе;
  • 05:30 ВПС «Таполя» абстрэл з ГРАДаў з боку РФ;
  • 05:50 ВПС «Ваўчанск» абстрэл з ГРАДаў з боку РФ.
Hавiны
Ваеннае становішча ва Украіне: што змяняецца
2022.02.24 08:53

Украіна ўвяла ваеннае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны праз уварванне 24 лютага з боку Расеі.

belsat.eu

Стужка навінаў