Над Украінай і часткай Беларусі закрылі паветраную прастору


Закрытая для палётаў значная частка паветранай прасторы над краінамі Усходняй Еўропы. У 4:55 па Менску быў выпушчаны NOTAM, які закрывае ўсю паветраную прастору над Украінай, Малдовай, часткай Беларусі і Расеі.

Паветраная прастора 24 лютага. Скрын з сайту flightradar24.com

NOTAM – апавяшчэнне, якое рассылаецца сродкамі электрасувязі і атрымоўвае інфармацыю пра ўвядзенне ў дзеянне, стане ці змене любога аэранавігацыйнага абсталявання.

Таксама ў раскладзе менскага аэрапорту пазначана, што рэйсы са Стамбулу, Тэль-Авіву і Сочы ў Менск авіякампаніі «Белавія» адмененыя.

Затрымліваецца і рэйс са Стамбулу, які павінен прыляцець а 10:25.

Адмененыя рэйсы «Белавія». Скрын з сайту airport.by

ПС belsat.eu

Стужка навінаў