Пасля ўльтыматуму Telegram праўладныя каналы выдалілі пасты пра сексуальную арыентацыю. Але не ўсе


Выглядае, што праўладныя каналы палічылі: казаць пра сексуальную арыентацыю затрыманых нельга, а абражаць людзей агулам паводле прыкметы сексуальнай арыентацыі – можна.

Лагатып мэсэнджара Telegram.
Фота: Белсат

Блогер Антон Матолька расказваў пра папярэджанні ад адміністрацыі мэсэнджару Telegram, якія 22 студзеня прыйшлі праўладным Telegram-каналам, і апублікаваў скрыншот паведамлення. Каналам прыгразілі блакаваннем, калі яны за 36 гадзінаў не прыбяруць «паведамленняў, якія зневажаюць годнасць чалавека на падставе ягонай сексуальнай арыентацыі».

Выданне «The Village Беларусь» звярнула ўвагу на тое, што 24 студзеня некаторыя скандальныя публікацыі сапраўды былі выдаленыя. Так, звязаны з сілавікамі і дзяржаўнай тэлевізіяй ананімны Telegram-канал «Жёлтые сливы» выдаліў большую частку абразлівых пастоў пра прэс-сакратара кампаніі «А1» Мікалая Брэдзелева, «пакаяннае відэа» з ім выдаліў таксама канал байцоў ГУБАЗіК. Выдаленыя і пасты з «пакаянным відэа» затрыманага ў адзін дзень з Брэдзелевым дырэктара аддзелу маркетынгу «Хёндэ Аўтаград» Сяргея Бабашкова. Абодва «каяліся» ў гомасексуальнасці.

Hавiны
Сігнал маўчаць ці культ беднасці? Што значаць затрыманні топ-супрацоўнікаў A1, «Hyundai» і EPAM
2021.12.13 23:04

Пры тым па-ранейшаму не праблема адшукаць на праўладных каналах абразы людзей паводле сексуальнай арыентацыі: такія пасты або рэпосты засталіся ў каналах «Жёлтые сливы» і «Ваши сливы», «ATN_NEWS», «Я/МЫ ОМОН», «Азарёнок. СТВ», «Людажор», «Белорусский союз журналистов» і іншых.

Не выдалены шэраг «пакаянных відэа», дзе людзі ў руках сілавікоў «каюцца» ў гомасексуальнасці, і шэраг абразлівых пастоў, у якіх у гомасексуальнасці «вінавацяць» людзей, якія не адносяць сябе да ЛГБТ-супольнасці (у тым ліку ўсіх праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі разам).

36 гадзінаў з ультыматуму, пра які расказваў Матолька, мінула, ды названыя каналы засталіся актыўныя.

Hавiны
ГУБАЗіК і пенісы. Чаму сілавікі засяроджваюць увагу на сексуальным жыцці затрыманых
2021.12.15 01:33

АА belsat.eu

Стужка навінаў