Амбасада ЗША апублікавала адмысловае папярэджанне для амерыканцаў, якія застаюцца ў Беларусі.
Амбасада ЗША нагадвае сваім грамадзянам аб неабходнасці праяўляць павышаную дасведчанасць і пільнасць у дачыненні палітычнай і ваеннай напружанасці ў рэгіёне. У паведамленні згадваецца «незвычайная вайсковая актыўнасць Расеі паблізу межаў Украіны, у тым ліку на мяжы з Беларуссю».
Амбасада раіць амерыканцам пазбягаць публічных дэманстрацыяў, уважлівей сачыць за навінамі і мець планы выезду з Беларусі на выпадак надзвычайнай сітуацыі.
Раней Дзяржаўны дэпартамент ЗША аддаў распараджэнне сем’ям амерыканцаў, якія працуюць у амерыканскай амбасадзе ва Украіне, пакінуць краіну з-за пагрозы расейскага ўварвання, а таксама дазволіў добраахвотны адʼезд наёмных працаўнікоў амбасады.
РР belsat.eu