Мужу палітзняволенай Марфы Рабковай прызначылі 15 содняў арышту


Затрыманаму 22 снежня Вадзіму Жаромскаму, мужу палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай, прысудзілі адміністрацыйны арышт, але за што – невядома. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Муж Марфы Рабковай Вадзім у сябе дома. Менск, Беларусь. 21 студзеня 2021 году.
Фота: АВ / Белсат

«Прычыны затрымання і артыкул, па якім судзілі Вадзіма, пакуль невядомыя», – пішуць праваабаронцы.

Цяпер Вадзім Жаромскі ў ЦІП на Акрэсціна – яму прызначылі 15 содняў арышту. Яго затрымалі раніцай 22 снежня.

Вадзіма Жаромскага затрымлівалі 17 верасня 2020 года разам з Марфай Рабковай, але пазней яго адпусцілі. Праваабаронца Марфа Рабкова 6 верасня 2022 года была асуджаная на 15 гадоў калоніі. Яе вінавацілі паводле 10 крымінальных артыкулаў. Палітзняволеная падала апеляцыйную скаргу на прысуд і застаецца цяпер у СІЗА-1 Менску.

Чытайце па тэме:

«Чаму мы дазваляем выганяць нас з Беларусі?» Муж Марфы Рабковай – пра шантаж сілавікоў

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў