У Горадні затрымалі працаўніка хуткай дапамогі


«Пакаяльнае відэа» з затрыманым гарадзенцам Артурам Хлусом з’явіўся ў падкантрольных сілавікам тэлеграм-каналах.

Артур Хлус.
Фота: viasna96 / Telegram

Артур Хлус працуе ў хуткай дапамоге і параллельна вучыцца ў ГрДМУ. Як вынікае з відэа, жыхара Горадні затрымалі прама на вуліцы, сілавікі дзейнічалі жорстка.

Сцвярджаецца, што падставай для пераследу стала рэгістрацыя ў плане «Перамога». У «пакаяльным відэа» хлопец таксама заяўляе, што ў 2020 годзе ён удзельнічаў у пратэстах і нібыта заклікаў да масавых беспарадкаў.

  • З лета 2020 года ў Беларусі адбываюцца самыя масавыя рэпрэсіі ў найноўшай гісторыі. За гэты час ва ўсёй краіне следчыя органы распачалі больш за 11 000 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі і іншадумствам. Тысячы беларусаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, дзясяткі тысяч чалавек прайшлі праз палітычна матываваныя адміністратыўныя затрыманні.  На дзень 23 кастрычніка 2022 года праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі 1351 асобу.

Глеб Нержын belsat.eu 

Стужка навінаў