Новая Зеландыя спыніла ўсе стасункі з рэжымам Лукашэнкі


Кіраўнік НАУ Павел Латушка атрымаў адказ ліст ад міністаркі замежных справаў Новай Зеландыі Наны Махуты. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал НАУ.

У лісце міністарка паведаміла, што Новая Зеландыя прытрымліваецца даўняй палітыкі не прымаць афіцыйных актаў прызнання ўрадаў. Разам з тым, Махута падкрэслівае, што Новая Зеландыя прыпыніла двухбаковыя палітычныя стасункі на высокім узроўні з Беларуссю, у тым ліку на ўзроўні амбасадаў дзвюх краінаў. Таксама Новая Зеландыя ўнесла ў санкцыйных спіс больш за 70 асобаў, звязаных з рэжымам, уключаючы самога Аляксандра Лукашэнку.

Ліст ад міністаркі замежных справаў Новай Зеландыі. Крыніца: nau_belarus / Telegram

У лісце адзначаецца, што Новая Зеландыя не аказвае беларускай дзяржаве якой-небудзь фінансавай, гуманітарнай або тэхнічнай дапамогі.

Аб’ектыў
Хто трапіць пад новыя санкцыі Еўразвязу?
2021.10.22 22:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў