Кіраўнік ГУР Украіны заявіў пра гібель 9 вайскоўцаў у выніку ўдару па штабе ў Севастопалі


Кіраўнік ГУР Украіны Кірыла Буданаў паведаміў, што ў выніку ўдару па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі загінулі 9 асобаў, 16 былі параненыя. Сярод пацярпелых – расейскія генералы. Буданаў пры гэтым не пацвердзіў інфармацыю пра гібель камандуючага флотам Віктара Сакалова, перадае ўкраінская служба «Голасу Амерыкі».

Як паведаміў кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Кірыла Буданаў, сярод параненых – камандуючы расейскай групоўкі на Запарожскім кірунку генерал-палкоўнік Аляксандр Раманчук, ён у крытычным стане, а таксама начальнік штабу генерал-лейтэнант Алег Цэкаў, ён у беспрытомнасці.

«Лік пацярпелых звычайных вайскоўцаў, якія не з’яўляюцца работнікамі штабу, яшчэ высвятляецца. Гэта вайскоўцы, якія нясуць службу, ахова і гэтак далей – яны не ўлучаныя ў той пералік, што я агучыў», – адзначыў Буданаў.

Ён пры гэтым не пацвердзіў інфармацыю пра гібель камандуючага флотам адмірала Віктара Сакалова.

Момант удару па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі. 22 верасня 2023 года. Крыніца: OSINTtechnical / X.com

Паводле звестак Буданава, у выніку ўдару па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі загінулі 9 асобаў, 16 былі параненыя.

На пытанне, ці атаку зладзілі ракетамі заходняй вытворчасці, кіраўнік ГУР не адказаў.

22 верасня Украіна атакавала штаб Чарнаморскага флоту ў Севастопалі, калі атрымала інфармацыю пра знаходжанне там расейскіх камандзіраў. Паведамлялася, што ўдар нанесены дальнабойнымі ракетамі «Storm Shadow».

У Мінабароны Расеі спачатку заявілі, што ахвяраю абстрэлу стаў адзін вайсковец, але потым удакладнілі: ён не загінуў, а знік без звестак. У ведамстве таксама сцвярджалі, што СПА збіла пяць ракет падчас атакі.

Hавiны
У Севастопалі нанесены ўдар па штабе Чарнаморскага флоту
2023.09.22 15:58

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў