Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў мемарыяльны комплекс «Хатынь» 23 верасня адказаў на пытанне, ці будзе ён абвяшчаць мабілізацыю ў Беларусі.
«Гэта мабілізацыя ў Расеі. Тое, што на нас спрабуюць перакінуць гэты масток, што будзе і ў нас… а калі не будзе? Гэта вас, прапагандыстаў бы перацерлі. А ім жа за гэта нічога не будзе. Ім трэба стварыць сітуацыю. За нешта ўчапіцца. Не будзе ніякай мабілізацыі. Гэта хлусня», – прыводзіць словы Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого».
У той жа час, паводле Лукашэнкі, Беларусь будзе абавязкова рэагаваць на магчымыя пагрозы, дзеля чаго на рэгулярнай падставе праводзяцца вучэнні, у тым ліку з удзелам народнага апалчэння.
21 верасня, калі Расея абвесціла мабілізацыю, дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што ў нас мабілізацыі не будзе, бо «народ Беларусі і краіна мабілізаваныя і так».
Марыя Міхалевіч belsat.eu