Сваякі Яны Пінчук два тыдні не ведаюць, дзе яна


Сваякі затрыманай у Расеі беларускі Яны Пінчук ужо два тыдні нічога не ведаюць пра ейны лёс. Пра гэта яны паведамілі ў тэлеграм-канале «Свободу Яне Пинчук!».

Яна Пінчук на судзе ў Расеі. 9 жніўня 2022 года.
Фота: freeyana / Telegram

«Ужо два тыдні нам невядома нічога пра месцазнаходжанне Яны і пра тое, у якім яна стане. У СІЗА Віцебску нам кажуць, што яе няма, гэтак жа як і ў СІЗА Масквы, Маскоўскай вобласці, Смаленску і Пскова», – распавялі сваякі.

Hавiны
Беларуску Яну Пінчук этапавалі з Расеі ў Беларусь
2022.08.09 15:23

У Беларусі за адміністраванне тэлеграм-каналу «Витебск 97 %» супраць Яны Пінчук выставілі абвінавачанні паводле пяці крымінальных артыкулаў: «Распальванне нацыянальнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК), «Заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» (ч. 3 арт. 361), «Паклёп» (арт. 188) ды іншыя. За кратамі Яна паспела выйсці замуж. Яе прызналі палітычнай зняволенай праваабаронцы расейскага «Мемарыялу».

Яна пераехала ў Расею яшчэ ў 2018 годзе. Яе затрымалі 1 лістапада 2021 года ў Санкт-Пецярбурзе на запыт беларускіх сілавікоў. 3 лістапада мясцовы раённы суд абраў для яе меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Другі апеляцыйны суд Санкт-Пецярбургу, які прайшоў 21 ліпеня 2022 года, пакінуў у моцы рашэнне аб дэпартацыі беларускі Яны Пінчук. На радзіме дзяўчыне пагражае да 20 гадоў калоніі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў