Апеку над дачкой затрыманай керамісткі Наталлі Карнеевай аформіць сваячка


Апеку над дзесяцігадовай дачкой затрыманай керамісткі Наталлі Карнеевай афармляе сваячка, у якой ёсць жылплошча і падыходны даход, паведамляе «Reform.by» са спасылкай на знаёмых сям’і. Пасля затрымання жанчыны ейную дачку забралі ў дзіцячы прытулак органы апекі.

Наталля Карнеева.
Фота: Наталия Корнеева/ Facebook

Наталля Карнеева была затрыманая яшчэ ў пятніцу 19 жніўня, верагодна, па крымінальнай справе. Затрымалі таксама ейнага мужа. Як стала вядома пазней, у Наталлі ёсць яшчэ 18-гадовая дачка, якая таксама збірала дакументы на апеку над малодшай сястрой.

Наталля – мастачка, керамістка, педагог з 13-гадовым досведам. Яна ладзіла майстар-класы па лепцы з гліны.

Гісторыі
«Старонка не перагорнутая». Як у Беластоку жывуць сёстры з Горадні, якіх у Беларусі асудзілі завочна
2022.08.23 17:16

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў