Польшча прапанавала Беларусі дапамогу для мігрантаў, якія заселі пад польскай мяжой


На беларускай тэрыторыі пад мяжой Польшчы аказаліся ў пастцы тры дзясяткі мігрантаў, якія назваліся афганцамі. Яны два тыдні не могуць ні трапіць у Польшчу, ні сысці з-пад мяжы – іх не адпускаюць беларускія памежнікі.

На лініі паміж межамі Польшчы і Беларусі ўжо 12 дзён жывуць больш за трыццаць мігрантаў, па іх словах, з Афганістану. Сярод іх ёсць няпоўнагадовыя, жанчыны і нават кот. Яны не могуць патрапіць у Польшчу, іх таксама не ўпускаюць і ў Беларусь. Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат
Фотарэпартаж
У пастцы паміж дзвюма краінамі з катом і пад рулямі аўтаматаў. Як уцекачы намагаюцца трапіць у Польшчу
2021.08.21 12:51

Міністэрства замежных справаў Польшчы выслала ноту МЗС Беларусі з прапановай аказаць гуманітарную дапамогу групе мігрантаў на беларускай тэрыторыі.

Паводле МЗС Польшчы, афіцыйная Варшава спытала пра патрэбы на беларускім боку і заявіла аб гатовасці даць намёты, ложкі, спальнікі, коўдры, піжамы, бялізну, сродкі індывідуальнай гігіены, харчаванне і лекі.

Пры згодзе беларускага боку Польшча гатовая неадкладна выслаць гуманітарны канвой найкарацейшай дарогай праз бліжэйшы легальны памежны пераход.

Раней група налічвала 50 асобаў. Акрамя афганцаў, якія дасюль застаюцца ў лесе, тут была група іракскіх жанчын з дзецьмі. Некалькі дзён таму беларускія памежнікі дазволілі ім вярнуцца ў Беларусь. Цяпер у часовым лагеры, акрамя мужчын, – чатыры жанчыны, 15-гадовая дзяўчына і брытанскі кот, якога час ад часу дастаюць з кардоннай скрынкі і даюць зрабіць некалькі крокаў на шворцы.

Аб’ектыў
Паміж дзвюх межаў
2021.08.20 20:58

АА belsat.eu

Стужка навінаў