Міжнародны камітэт расследавання катаванняў у Беларусі даў пятую справаздачу


Выяўленыя злачынствы ёсць злачынствамі супраць чалавечнасці, якія адносяцца да злачынстваў паводле міжнароднага права і за якія вінаватыя мусяць панесці пакаранне, піша супольнасць праваабаронцаў і журналістаў.

Ілюстрацыйная выява. Пасля забойства Рамана Бандарэнкі Плошча Пераменаў пераўтварылася ў народны мемарыял. Менск, Беларусь. 13 лістапада 2020 году.
Фота: ВВ / Белсат

Чарговую прамежкавую справаздачу Міжнароднага камітэту расследавання катаванняў у Беларусі апублікавала «Прававая ініцыятыва». У Камітэт разам з ёй уваходзяць яшчэ 10 беларускіх, расейскіх і ўкраінскіх арганізацыяў, а таксама Сусветная арганізацыя супраць катаванняў.

«Маштаб ужывальнага гвалту, парушэнняў правоў грамадзянаў, пераследу фізічных і юрыдычных асобаў, катаванняў і іншых дзеянняў, забароненых у якасці злачынстваў супраць чалавечнасці, у 2020 годзе і да гэтага часу, не мае аналагаў у гісторыі сучаснай Беларусі, – піша Камітэт. – Арганізаваны характар ​​дзеянняў пацвярджаецца тым, што адзін і той жа ўзор злачынных паводзінаў метадычна паўтараецца афіцыйнымі ўладамі, пачынаючы са старту выбарчай кампаніі і па сённяшні дзень».

Артыкулы
«У краіне дзеіць неабвешчанае ваеннае становішча». Юрыст – пра абсурдныя прысуды
2021.08.23 08:38

У справаздачы згадваецца шырокамаштабны і сістэмны напад на грамадзянаў Беларусі, не менш за 35 тысяч пакараных паводле палітычных матываў з траўня 2020 года, больш за 4600 палітычных крымінальных справаў і больш за 630 прызнаных палітычнымі зняволенымі.

Рэпрэсіі закранулі журналістаў (за год зафіксавалі паўтысячы затрыманняў, 135 ператрусаў, 68 фактаў гвалту і раненняў), студэнтаў, выкладчыкаў, медыкаў, айцішнікаў, адвакатаў, святароў, рабочых, этнічных палякаў і проста выпадковых грамадзянаў. Не менш за 115 арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў стадыі ліквідацыі ці ліквідаваныя.

Згадваюцца забойствы Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора, Генадзя Шутава, Рамана Бандарэнкі.

Абноўлена
Узгадваем тых, чые смерці звязваюць з пратэстамі 2020 года. Што сёння кажуць следчыя і сваякі?
2021.05.11 14:00

Даследчыкі адзначаюць таксама міграцыю з Беларусі тысячаў чалавек – калі ад’езд быў выкліканы небяспекай палітычнага пераследу, ён можа разглядацца як прымусовае перамяшчэнне ў адсутнасці «сапраўднага выбару», што таксама можна кваліфікаваць як злачынства супраць чалавечнасці, роўна як прымусовы вываз з Беларусі Святланы Ціханоўскай, Івана Краўцова і Антона Раднянкова.

Таксама даследчыкі прыводзяць прыклады масавых катаванняў (такіх задакументавалі ўжо каля 1500) і бесчалавечных умоваў утрымання ў месцах пазбаўлення волі, прыклады сексуальнага гвалту супраць затрыманых.

Hавiны
«Мы арганізуем слуханні наконт Беларусі ў Бруселі». Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапарламенту ў Вільні
2021.08.18 18:10

АА belsat.eu

Стужка навінаў