Мінабароны РФ прызнала, што ўночы абстраляла Адэсу. Але сабор, кажа, узарвалі не яны


Міністэрства абароны Расеі 23 ліпеня прызнала, што ўночы абстраляла ракетамі ўкраінскую Адэсу. Але пры гэтым адмовілася ўзяць на сябе адказнасць за траплянне ракеты ў Спаса-Праабражэнскі сабор УПЦ.

Наступствы абстрэлу Адэсы 23 ліпеня.
Фота: Zelenskiy / Official / Telegram

Паводле Мінабароны РФ, падчас атакі былі знішчаныя «аб’екты, дзе кіеўскім рэжымам сумесна з замежнымі спецыялістамі рыхтаваліся тэрарыстычныя акты супраць Расейскай Федэрацыі, размяшчаліся на бяспечнай дыстанцыі ад храмавага комплексу». А Расея нібыта плануе свае ўдары «высокадакладнай зброяй» «на падставе старанна праверанай і пацверджанай па некалькіх каналах інфармацыі».

«Непісьменнымі» ж у Мінабароны РФ назвалі дзеянні ўкраінскай СПА, у выніку чаго нібыта і мог быць разбураны сабор.

Фота
Расейская ракета разбурала галоўны праваслаўны храм Адэсы. Яго асвячаў патрыярх Кірыл
2023.07.23 09:18

У ЗСУ адзначылі, што 23 ліпеня Расея выпусціла па Адэсе 19 ракетаў розных тыпаў з тэрыторыі Крыму і акваторыі Чорнага мора. З іх збіць атрымалася толькі дзевяць.

У выніку начной атакі на Адэсу былі параненыя 19 асобаў, адзін чалавек загінуў. Разбураныя шэсць жылых, у тым ліку шматкватэрных дамоў. Пашкоджаныя два помнікі архітэктуры і праваслаўны кафедральны сабор.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што «ніякага апраўдання расейскаму злу быць не можа».

Фота
Зяленскі паабяцаў адказаць Расеі за «тэрарыстычны напад» на Адэсу
2023.07.23 11:20

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў