Гаюн: У Беларусь прыбыла дзясятая калона вагнэраўцаў


Дзясятая калона ПВК Вагнэра прыбыла ў Беларусь 23 ліпеня. Пра гэта паведаміла маніторынгавая група «Беларусі Гаюн». Вагнэраўцы прыехалі новым маршрутам.

Баявік ПВК Вагнэра (справа) на трэнаванні беларускай тэрытарыяльнай абароны. Асіповіцкі раён, Беларусь. Скрыншот відэа: Мінабароны Беларусі / Telegram

У калоне было прынамсі дзесяць адзінак тэхнікі: КамАЗ тэнт, некалькі «буханак», мікрааўтобус Volkswagen Transporter і не менш за шэсць фураў. У большасці машынаў нумары або заклееныя, або нумарныя знакі РФ і «ЛДНР». Калону суправаджала беларуская ДАІ.

Калона змяніла маршрут і ў адрозненне ад папярэдніх прайшла не цалкам па трасе Р43 і далей па М5, а ля Чэрыкава збочыла на Р122 у кірунку Магілёва і далей рухалася па М8 у кірунку Р93 на Бабруйск.

Hавiны
Украіна падлічыла колькасць вагнэраўцаў у Беларусі. Гаворка ідзе пра тысячы
2023.07.22 12:40

Дзяржаўная памежная служба Украіны станам на 22 ліпеня ацэньвае колькасць баевікоў расейскай ПВК Вагнэра ў Беларусі прыкладна на 5 тысяч асобаў.

На сустрэчы з Уладзімірам Пуціным 23 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вымушаны стрымліваць ПВК Вагнэра ад нападу на Польшчу:

«Нас пачалі напружваць вагнэраўцы – жадаюць на Захад: «Сходзім на экскурсію ў Варшаву і Жэшаў!»

Абноўлена
Лукашэнка сказаў, што вагнэраўцы хочуць у Варшаву. Раней ён абяцаў Кіеў за тры дні
2023.07.23 13:00

Якуб Хруст belsat.eu

 

Стужка навінаў