Асуджаных у «справе студэнтаў» прызналі схільнымі да экстрэмізму


Усім фігурантам справы ў СІЗА выдалі дакумент, што яны пастаўленыя на ўлік як «схільныя да экстрэмізму ды іншых дэструктыўных дзеянняў», паведамляе Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

Такі статус азначае больш жорсткае стаўленне ў месцах пазбаўлення волі, часцейшыя правяранні камераў, кайданкі падчас перамяшчэння па-за камераю.

Артыкулы
Вынеслі прысуд у «справе студэнтаў»: ад 2 да 2,5 года калоніі
2021.07.16 12:45

Схільныя да экстрэмізму не могуць разлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне і змякчэнне прысуду.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў