Супраць суперніка Эрдагана на выбарах пададзена 28 пазоваў


Супраць лідара асноўнай турэцкай апазіцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі і экс-кандыдата ў прэзідэнты Турцыі Кемаля Кылычдараглу пададзена 28 іскаў. Па іх сумарна палітыку пагражае да 110 гадоў турэмнага зняволення і забарона весці палітычную дзейнасць, піша газета Cumhuriyet.

Кандыдат у прэзідэнты Турцыі, старшыня Рэспубліканскай народнай партыі Кемаль Кылычдараглу.
Фота: Kemal Kılıçdaroğlu / Twitter

Кемаль Кылычдараглу, які прайграў выбары і не трапіў у парламент, быў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці. Раней праз гэта разгляд шэрагу іскаў быў прыпынены.

Паводле звестак выдання, большасць іскаў падаў цяперашні турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган, некаторыя з іх – яшчэ некалькі гадоў таму. Так, у 2021 годзе Эрдаган падаў пазоў супраць Кылычдараглу, які абвінавачваў прэзідэнта ў хлусні, а ў 2017 годзе апазіцыянер параўноўваў Эрдагана з Садамам Хусэйнам, Муамарам Кадафі і Нікалаем Чаўшэску.

Аднак адвакат Кемаля Кылычдараглу лічыць, што шанцы ператварэння іскаў у рэальныя справы нізкія.

Нагадаем, выбары прэзідэнта Турцыі адбыліся ў траўні 2023 года. Цяперашні прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган у другім туры атрымаў 52,14% галасоў, а кандыдат ад апазіцыі Кемаль Кылычдараглу – 47,86%.

Каментар
У Беларусі – за апазіцыю. Як туркі галасавалі ў нашай краіне і чаму на выбарах перамог Эрдаган?
2023.05.29 18:44

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў