Расейскія войскі абстралялі камунальнае прадпрыемства ў Херсоне


Днём 23 чэрвеня расейскія войскі прыцэльным агнём ударылі па камунальным транспартным прадпрыемстве ў Херсоне. Ёсць загінулыя і параненыя, паведаміў кіраўнік мясцовай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

Расейскія войскі абстралялі камунальнае транспартнае прадпрыемства ў Херсоне. Крыніца: olexandrprokudin / Telegram

«Білі па цывільных работніках, якія забяспечваюць жыццядзейнасць гораду», – напісаў Аляксандр Пракудзін.

Адзін з работнікаў прадпрыемства, 55-гадовы мужчына, загінуў на месцы. Яшчэ пяцёра ягоных калег параненыя, іх шпіталізавалі, лекары надаюць ім дапамогу.

Неўзабаве Пракудзін паведаміў пра яшчэ адну ахвяру: «На жаль, стала вядома пра смерць 43-гадовага работніка. Лекары спрабавалі выратаваць ягонае жыццё, аднак траўмы былі занадта цяжкімі. Мужчына памёр у медустанове».

Расейскія войскі абстралялі камунальнае транспартнае прадпрыемства ў Херсоне. Крыніца: olexandrprokudin / Telegram
Расейскія войскі абстралялі камунальнае транспартнае прадпрыемства ў Херсоне. Крыніца: olexandrprokudin / Telegram
Расейскія войскі абстралялі камунальнае транспартнае прадпрыемства ў Херсоне. Крыніца: olexandrprokudin / Telegram

Раніцай кіраўнік Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі паведамляў, што за апошнія содні расейскія войскі выпусцілі па Херсоне 26 снарадаў, былі траплянні ў жылыя кварталы населеных пунктаў і будынкі двух заводаў вобласці. У выніку расейскай агрэсіі сем чалавек атрымалі раненні.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў