У Беларусі забаранілі наведваць лясы на мяжы з Украінай


На інтэрактыўнай карце Мінлесгасу бачна, што забарона дзейнічае толькі ў Берасцейскай і Гомельскай вобласцях і амаль па ўсёй тэрыторыі мяжы з Украінай.

Карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь. Мапа: Мінлесгас

У Светлагорскім, Лельчыцкім, Жыткавіцкім, Столінскім, Лунінецкім, Пінскім, Івацэвіцкім, Іванаўскім, Бярэзенскім і Маларыцкім раёнах наведванне лясоў абмежаванае. У Мазырскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Нараўлянскім, Хойніцкім, Брагінскім, Лоеўскім, Рэчыцкім, Гомельскім і Добрушскім раёнай наведваць лясы ўвогуле забаронена

Афіцыйна забарона на наведванне лесу ўводзіцца пры высокім класе пажаранебяспекі, калі асноўнай прычынай узгаранняў з’яўляецца чалавечы фактар.

Але ж у мінулым годзе чэрвень быў гарачэйшы, а забарона дзейнічала і ў Гарадзенскай, і ў Магілёўскай, і ў Гомельскай і Менскай вобласцях.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 23 чэрвеня
2022.06.23 18:10

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў