Пра затрыманне стала вядома з каналу сілавікоў.
На «пакаянным відэа» Вікторыя Васільева кажа, што брала ўдзел у акцыях пратэсту і размяшчала ў сацсетках кантэнт з «палітычным падтэкстам». Сілавікі пабачылі ў яе допісах распальванне варожасці.
Вікторыя Васільева – былая адвакатка Менскай гарадской калегіі адвакатаў, якая цяпер у адпачынку для догляду за дзіцём. У яе акаўнтах у сацыяльных сетках сумарна каля 12 тысяч падпісчыкаў. «Пакаяннае відэа» з’явілася і ў Tik-Tok спадарыні.
Марыя Мурашка belsat.eu