Гандбольнага трэнера затрымалі за нібыта абразу Лукашэнкі


Сілавікі затрымалі 41-гадовага жыхара мястэчка Зэльва Міхаіла Міхуты, паведамляе «Наша Ніва».

Ганбаліст і гандбольны трэнер Міхаіл Міхута. Фота Міхаіл Міхута/VK

Спадара падазраюць у «Распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «Абразу прэзідэнта». За апошняе на трэнера заведзена крымінальная справа па адпаведным артыкуле 368 КК, які прадугледжвае пакаранне да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Міхаіл падчас сваёй спартовай кар’еры ён стаў чэмпіёнам Еўропы і віцэ-чэмпіёнам свету ў складзе студэнцкай каманды. Пасля заканчэння карʼеры вярнуўся на малую радзіму і пачаў трэніраваць дзяцей.

У 2020 годзе Уладзімір асудзіў гвалт на выбарах і стаў адным з першым падпісантаў гэтак званага ліста свабодных спартсменаў.

Беларус беларусу
Чэмпіёнка Беларусі па муай-тай ратавала катаваных на Акрэсціна
2022.01.31 17:00

Марыя Муршка, belsat.eu

Стужка навінаў