Сустракаем у Вільні самалёт, у якім ляцеў Раман Пратасевіч


Лайнер Ryanair выконваў рэйс з Афінаў у Вільню, але развярнуўся ў раёне Ліды і накіраваўся ў Нацыянальны аэрапорт «Менск». Пралятаючы над тэрыторыяй Беларусі, пілоты падалі аварыйны сігнал. Пра сітуацыю адразу паведамілі Лукашэнку, і той даў каманду: самалёт разварочваць і прымаць. Высветлілася, што на борце быў Раман Пратасевіч, і яго затрымалі спецслужбы Беларусі.

Самалёт Ryanair, які выконваў рэйс з Афінаў у Вільню, развярнуўся ў раёне Ліды і накіраваўся ў Нацыянальны аэрапорт «Менск». Потым здзейсніў там пасадку, як вынікае са звестак сайту flightradar24.com.

Пралятаючы над тэрыторыяй Беларусі, пілоты падалі аварыйны сігнал, і на мапе flightradar24.com рэйс быў пазначаны чырвоным колерам.

На борце самалёта Афіны – Вільня быў Раман Пратасевіч. Яго затрымалі.

Hавiны
Раман Пратасевіч перад затрыманнем у Менску: «Тут мяне чакае смяротнае пакаранне»
2021.05.23 19:57
Абноўлена
У выніку спецаперацыі затрыманы Раман Пратасевіч. Галоўнае
2021.05.23 17:32
Hавiны
Прэзідэнт Літвы: Я патрабую тэрмінова вызваліць Рамана Пратасевіча
2021.05.23 19:26

АА belsat.eu

Стужка навінаў