«Гэта акт дзяржаўнага авіяпірацтва». МЗС розных краін выказваюцца наконт пасадкі самалёта ў Менску


Еўрапейскія палітыкі і кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў працягваюць выказваць сваё абурэнне з нагоды затрымання Рамана Пратасевіча і экстранай пасадкі самалёта ў Менску.

Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб напісаў у Тўітэры, што яны ўжо «абмяркоўваюць свае дзеянні з саюзнікамі» у адказ на затрыманне Рамана Пратасевіча, а таксама пагразіў сур’ёзнымі наступствамі для Беларусі.

Алег Ніколенка, прадстаўнік украінскага МЗС, заклікаў неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча і выконваць яго правы.

«Яшчэ больш трывожных навінаў паступае з Беларусі – у Менску затрыманы беларускі журналіст Раман Пратасевіч. Гэта чарговая атака беларускіх уладаў на свабоду слова. Мы патрабуем яго неадкладнага вызвалення. Знаходзячыся пад вартай, яго правы павінны выконвацца», – напісаў кіраўнік МЗС Украіны.

Сустаршыня Еўрапейскага савету па міжнародных адносінах Карл Більдт сказаў: «Гэта пірацтва – проста і зразумела». Таксама ён заклікаў усе краіны ЕЗ і іншыя авіякампаніі пазбягаць паветраную прастору Беларусі.

Hавiны
«Гэта не можа застацца беспакараным». Еўрапейскія палітыкі абураныя інцыдэнтам з самалётам Ryanair у Беларусі
2021.05.23 20:22

МЗС Аўстрыі заклікаў правесці міжнароднае расследаванне інцыдэнту з пасадкай самалёта Ryanair у Менску.

Міністр замежных спраў Грэцыі Нікас Дэндыас ўжо стэлефанаваўся са Святланай Ціханоўскі з нагоды апошніх падзей у Беларусі. Таксама ў ведамстве заявілі, што гэта «акт дзяржаўнага авіяпірацтва».

Hавiны
Прэзідэнт Літвы: Я патрабую тэрмінова вызваліць Рамана Пратасевіча
2021.05.23 19:26

АД, belsat.eu

Стужка навінаў