Фігурантка «карагоднай справы» Марына Глазава адбыла тэрмін пакарання


Настаўніца Марына Глазава адбыла свой тэрмін за «карагодную справу». Жанчына стала першай, хто ў гэтай справе апынуўся ў СІЗА. Там 26-гадовая настаўніца Марына Глазава правяла два месяцы, пасля чаго была пераведзеная пад «хатні арышт».

Марына Глазава.
Фота: prisoners.spring96.org

Глазаву судзілі ў першай групе – тады «суддзя» Святаслаў Каліна засудзіў жанчыну на 1,5 года «хатняй хіміі» (Марыне залічылі час утрымання ў СІЗА), увесь свой тэрмін настаўніца адбыла.

«Карагодная справа» стала самай масавай палітычнай справай у гісторыі Беларусі. У ёй асудзілі ўжо 116 чалавек. Цяпер судзяць дванаццатую групу, у якую ўваходзяць адзінаццаць чалавек. Працэс над імі працягнецца ў Берасці 25 красавіка, справу разглядае «суддзя» Жабінкаўскага раённага суда Людміла Рубашэўская.

Hавiны
У Берасці агучылі першыя выракі ў «карагоднай справе». Нікога не апраўдалі
2021.02.25 11:57

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў