Польскія спецслужбы: Расейскія амбасады актыўна распаўсюджваюць фэйкі пра вайну


Амбасады Расеі ўва ўсім свеце актыўна ўдзельнічаюць у распаўсюдзе фэйкаў пра вайну ва Украіне, заявіў PAP прэс-сакратар міністра – каардынатара спецыяльных службаў Польшчы Станіслаў Жарын.

Амбасада Расейскай Федэрацыі ў Вільні, Літва.
Фота: Wikimedia Commons

У прыватнасці, гэтым займаюцца расейскія дыппрадстаўніцтвы ў Ісландыі, Літве, Грэцыі, Сінгапуры і Азербайджане. Дыпламаты выкарыстоўваюць для распаўсюду прапаганды афіцыйныя каналы ў сацсетках і права на выступы ў лакальных медыях.

«Крэмль паспяхова заражае інфармацыйную прастору ўласнымі наратывамі, асабліва ў тых краінах, дзе мала дасведчанасці аб тым, што такое Расея насамрэч і дзе прысутнічаюць традыцыйна прарасейскія настроі, якія часта ёсць вынікам шматгадовай працы агентаў уплыву і выбудаваных сетак, напрыклад, эканамічнай залежнасці», – адзначыў прадстаўнік прэс-службы.

Жарын падкрэсліў, што апошнім часам назіраецца большая прысутнасць прарасейскіх паведамленняў, у т. л. у Перу ды Індыі, дзе на партале «India Today» зʼявілася інтэрвʼю з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым. Такі змест таксама прысутнічае ў заявах вышэйшых дзяржаўных службовых асобаў, напрыклад, у Сербіі. Жарын падкрэсліў, што расейская прапаганда ўважліва сочыць за еўрапейскай і амерыканскай інфармацыйнай прасторай.

«Яна ўлоўлівае ўсё, што можа быць выкарыстанае для дасягнення інфармацыйных мэтаў рэжыму ў Маскве, і не ўпусціць магчымасці адсачыць нават найменшую нестыкоўку ў голасе Захаду», – заявіў ён.

У якасці прыкладу Жарын прывёў артыкул былога міністра замежных справаў Нямеччыны Зыгмара Габрыеля ў «Der Spiegel», які звінаваціў амбасадара Украіны ў Нямеччыне ў дэзынфармаванні аб меркаваных сувязях з Расеяй некаторых палітычных элітаў у Берліне. Пільны прапагандысцкі апарат тут жа падхапіў гэта і выкарыстаў у сваіх мэтах, адзначыў прэс-сакратар.

«У той жа час крамлёўская прапаганда надае праўдападобнасць сваім маніпулятыўным тэзам тым, што яны зʼявіліся ў заходняй інфармацыйнай прасторы. Расейцы таксама ладзяць кампанію ачарнення тых краінаў, якія падтрымліваюць Кіеў у кантэксце расейскай агрэсіі супраць Украіны або выступаюць за ўзмацненне жорсткасці свайго курсу ў дачыненні Масквы», – сказаў Жарын.

Абноўлена
Джулі Фішэр: Лукашэнка прадаў суверэнітэт Беларусі, каб заставацца ва ўладзе
2022.04.22 12:22

ПС belsat.eu

Стужка навінаў