Аўстрыйскі ўладальнік «A1» не плануе сыходзіць з Беларусі


Аўстрыйская кампанія «A1 Telekom Austria Group», якой належыць беларускі мабільны аператар «А1» пастанавіла не сыходзіць з Беларусі. Пра гэта піша аўстрыйскі «Kurier».

Будынак аператару сотавай сувязі «A1». Менск, Беларусь, 6 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Беларускі аператар «A1» ёсць для «A1 Telekom Austria Group» адной з самых прыбытковых кампаніяў, на яго прыпадае 16 % аперацыйнага прыбытку групы. Паводле «Kurier», мексіканскі мажарытарны ўладальнік «América Móvil» галасаваў за выхад з Беларусі, але супраць выступілі прадстаўнікі прафсаюзу і аўстрыйскай кампаніі. Яны баяцца, што сыход з Беларусі прывядзе да скарачэння працоўных месцаў у Аўстрыі. У выніку прынялі рашэнне заставацца.

Прэс-сакратар канцэрну Міхаэль Гёфлер пацвердзіў выданню, што «A1 Telekom Austria Group» не плануе выходзіць з Беларусі». Паводле яго, сыход ударыць толькі па насельніцтве і па 2300 працаўніках «A1» у Беларусі, але не па рэжыме. «A1» у Беларусі «робіць істотны ўклад у развіццё грамадзянскай супольнасці і ў забеспячэнне насельніцтва інтэрнэтам», паказвае, што на рынку «ёсць альтэрнатыва», дае жыхарам сувязь з Еўропай, а супрацоўнікам – доступ да міжнародных карʼерных лесвіцаў, заявіў Гёфлер.

Hавiны
Сігнал маўчаць ці культ беднасці? Што значаць затрыманні топ-супрацоўнікаў A1, «Hyundai» і EPAM
2021.12.13 23:04
  • Раней Аляксандр Лукашэнка загадаў «прыняць жорсткія захады» ў дачыненні кампаніі, якая нібыта «ў некаторым сэнсе злівала не той кантэнт і не туды».
  • Прэс-сакратара кампаніі Мікалая Брэдзелева затрымалі 10 снежня 2021 года, прымусілі запісаць «пакаяннае» відэа, пакінулі ў ізалятары на Акрэсціна, не выставіўшы абвінавачвання. Брэдзелеў прызнаны палітычным зняволеным.
  • З прычыны затрымання Брэдзелева і «наезду» Лукашэнкі пайшлі чуткі аб тым, што дзяржава можа нацыяналізаваць кампанію «А1», якая ўваходзіць у «A1 Telekom Austria Group».

ПС belsat.eu

Стужка навінаў