Урад Беларусі ўвёў санкцыі супраць кампаніяў Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf


Урад Беларусі забараніў увоз тавараў шэрагу кампаніяў «з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа». Адпаведную пастанову савет міністраў прыняў 23 красавіка, паведамляе прэс-сакратарка ўраду Аляксандра Ісаева.

Дакумент прыняты на падставе Указа Лукашэнкі ад 30 сакавіка 2021 г. № 128 «Аб выкарыстанні спецыяльных мераў», якім прадугледжваецца ўвядзенне забароны на ўвоз на тэрыторыю Беларусі і рэалізацыю на яе тэрыторыі асобных груп тавараў з краінаў, якія ўводзілі санкцыі і абмежаванні супраць рэжыму Лукашэнкі.

Прадукцыя Nivea. Менск, Беларусь. 16 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

У пералік забароненых унесены тавары кампаніяў Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea ды іншыя).

Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на аўтамабілі Škoda, якія зарэгістраваныя ў краінах ЕАЭС або ўвозяцца туды часова. Таксама беларусам дазволяць увозіць тавары забароненых кампаніяў для асабістага карыстання. Але гандлёвым абʼектам, якія будуць ажыццяўляюць гандаль гэтымі таварамі на тэрыторыі Беларусі, будзе выдавацца прадпісанне на забарону іх рэалізацыі.

«Асобы, якія парушаюць забарону на ўвоз у Беларусь забароненых тавараў і іх рэалізацыю, будуць прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам», – адзначаюць у прэс-службе ўраду.

Касметыка, прадукцыя фірмы Nivea. Менск, Беларусь. 14 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

У студзені кампаніі Škoda, Nivea і Liqui Molly заявілі, што адмовяцца выступаць спонсарам хакейнага Чэмпіянату свету ў Беларусі праз гвалт і палітычныя рэпрэсіі ў краіне. Пазіцыя сусветна вядомых кампаніяў моцна паўплывала на Міжнародную федерацыю хакея, якая ў выніку прыняла рашэнне пазбавіць Менск права на правядзенне ЧС-2021.

Аб’ектыў
ЧС па хакеі ў Беларусі не будзе
2021.01.18 22:03

Nivea і Škoda дэ-факта трапілі пад забарону ў Беларусі і без афіцыйнай пастановы ўраду. 13 красавіка Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў прадукцыі Nivea санітарна-эпідэміялагічная служба нібыта выявіла шэраг парушэнняў, таму чыноўнікі вырашылі часова забараніць увозіць тавары гэтай кампаніі ў Беларусь. А ў сакавіку Škoda была вымушана часова прыпыніла продаж аўтамабіляў «Škoda Rapid» у Беларусі праз прэтэнзіі Дзяржстандарту.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў