Падчас правядзення лабараторных даследаванняў пітной вады ў Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Менску назіраецца стабілізацыя якасці вады паводле арганалептычных і хімічных паказнікаў. Пра гэта раніцаю 23 красавіка паведамілі ў прэс-службе Менскага гарвыканкаму.
Паводле мікрабіялагічных паказнікаў вынікі доследных пробаў таксама адпавядаюць паказнікам бяспекі, устаноўленым гігіенічным нарматывам.
«Вада можа быць выкарыстаная ў пітных мэтах», – цытуе прэс-служба Менскага гарвыканкаму Санітарна-эпідэміялагічную службу.
Нагадаем, што 21 красавіка а 21:15 у Міністэрства надзвычайных сітуацыяў паступіла паведамленне пра пашкоджанне водаправоду дыяметрам 1000 мм. Некаторыя раёны сталіцы засталіся без пітной вады.
МГ belsat.eu