У Менску затрымалі сацыёлага і сяброўку Каардынацыйнай рады Таццяну Вадалажскую. Яна была затрымана сёння, 23 сакавіка, падчас візіту ў Следчы камітэт, паведамляюць праваабаронцы.
Цяпер жанчына – у СІЗА на Валадарскага.
Таццяну Вадалажскую затрымалі 4 жніўня мінулага года разам з філосафам Уладзімірам Мацкевічам. Тады яе пакаралі 10-дзённым арыштам, які яна правяла на Акрэсціна. Жанчыну адпусцілі ў статусе падазраванай у справе паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). З таго часу Таццяну некалькі разоў выклікалі на допыты ў СК.
Вядома, што на мінулым тыдні жанчына звярнулася ў Следчы камітэт з хадайніцтвам пра дазвол выехаць на лячэнне ў Літву. Сёння яна пайшла забіраць адказ на хадайніцтва, але замест гэтага ёй уручылі пастанову пра змяшчэнне пад варту.
Цяпер Вадалажская – у СІЗА № 1 на Валадарскага. Адвакат Таццяны – пад падпіскай аб неразгалошванні, таму ніякіх падрабязнасцяў невядома.
АД belsat.eu