Больш чым палова апытаных айцішнікаў або з’ехалі, або хочуць зʼехаць з Беларусі


Партал devby.io апытаў больш за 3 тыс. беларускіх ІТ-спецыялістаў.

Пра пераезд або намер рэлакавацца распавялі 55 % ІТ-спецыялістаў: 27 % кажуць, што ўжо зʼехалі, 28 % – плануюць. Столькі ж не вызначыліся. Толькі 15 % не збіраюцца пакідаць Беларусь.

Больш за 37 % айцішнікаў выбралі для пераезду Польшчу, 25,5 % – Грузію, 8,4 % – Літву.

У айцішнікаў таксама запыталі, ці вераць яны, што ініцыятыва Парку высокіх тэхналогіяў, якая мае на мэце палепшыць умовы працы для ІТ-кампаніяў, дапаможа ўтрымаць адмыслоўцаў у краіне. Палова айцішнікаў не верыць, што ініцыятыва ПВТ спрацуе.

Другая палова айцішнікаў, што паўдзельнічалі ў апытанні, верыць, што ініцыятыва ПВТ можа спрацаваць. На думку 36 % айцішнікаў, больш за ўсё на сітуацыю можа паўплываць «легалізацыя» дыстанцыйнай працы за мяжой. Амаль столькі ж спецыялістаў мяркуюць, што ўтрымаць айцішнікаў дапаможа зніжэнне прыбытковага падатку да 9 %.

Hавiны
Вярнуць падатак 9 % і не толькі. У ПВТ прыдумалі, як утрымаць «яйкагаловых» айцішнікаў
2022.03.14 10:38

РР belsat.eu

Стужка навінаў