Берасцейца, які прынёс кветкі да помніку Тарасу Шаўчэнку, арыштавалі


Вядомы як актывіст пратэстаў супраць акумулятарнага заводу ў Берасці Алег Вялаў быў 23 сакавіка пакараны 15 соднямі адміністратыўнага арышту.

Такое рашэнне прыняў вядомы палітычна матываванымі выракамі суддзя Ленінскага раёну Берасця Зміцер Куроўскі.

Аляга Вялава асудзілі за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (24.23 КаАП РБ).

8 сакавіка берасцейскія сілавікі не пусцілі людзей да бюста Тараса Шаўчэнкі, а Вялава, які нёс кветкі, затрымалі на падыходзе, ён правёў трое содняў у ІЧУ. Пазней суд некалькі разоў пераносілі праз хібы ў пратаколе. У выніку Алегу Вялаву зноў прыйдзецца вярнуцца ў ІЧУ.

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў