Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў скараціўся без тлумачэння прычынаў


Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваны на сайце Міністэрства інфармацыі, значна скараціўся. Адтуль знік, напрыклад, кліп «Экстрэміст» гурта «Дай дарогу!», піша праваабарончы цэнтр «Вясна» ў сваім Telegram-канале. Чаму гэта адбылося, невядома.

Агулам з пераліку выдалілі 41 пазіцыю, дакумент скараціўся з 506 да 490 старонак. У спісе цяпер няма кліпу «Экстрэміст» гурта «Дай дарогу!», сацыяльных сетак Народнай грамады, Telegram-каналу былога рэдактара «Nexta» Яна Рудзіка ды іншых пратэставых чатаў і каналаў.

Апошні запіс цяпер – Telegram-канал «Осторожно Вирус», які суд Баранавіцкага раёну прызнаў экстрэмісцкім 18 студзеня.

У ведамстве пакуль не патлумачылі, чаму спіс значна скараціўся.

Hавiны
У Беларусі прызналі экстрэмісцкім акаўнт выдання «Зеркало» ў TikTok
2023.02.13 14:15

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў