Скандал на Парламенцкай асамблеі АБСЕ: палова дэлегатаў пакінула паседжанне праз Расею


Скандал на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ: латышскі дэпутат паслаў расейскі вайсковы карабель, пасля пярэчання прадстаўніка Расеі палова ўдзельнікаў паседжання пакінула залу, перадае карэспандэнт «Белсату».

Зімовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ адкрылася сёння ў Вене. Акцыя пратэсту дэлегацыяў адбылася пасля выступу дэпутата парламента Латвіі Рыхардса Колса. У канцы прамовы ён па-расейску сказаў фразу пра расейскі вайсковы карабель.

Прадстаўнік Расеі на гэта адказаў, што прысутнічае на сесіі правамоцна, і прапанаваў нязгодным выйсці з залы «разам са сваімі ўкраінскімі сцягамі». У выніку палова дэлегацыяў пакінула паседжанне.

У гэтай сесіі бярэ ўдзел і «афіцыйная» беларуская дэлегацыя на чале з дэпутатам Андрэем Савіных.

Калі стала вядома, што Аўстрыя дала візы прадстаўнікам беларускай і расейскай дзяржаваў, Польшча, Літва і Украіна адмовіліся ўдзельнічаць у сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Гэтыя краіны, праўда, накіравалі дэлегатаў у Вену для перамоваў з партнёрамі.

Каментар
І Ціханоўскую, і лукашэнкаўцаў запрасілі на сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Што гэта значыць?
2023.02.23 11:19

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў