Некалькі байцоў палка Каліноўскага мінулым тыднем атрымалі раненні


Байцы палка Каліноўскага мінулым тыднем атрымалі раненні падчас задання. Цяпер іхнаму жыццю нічога не пагражае, паведамілі ў прэс-службе палка.

Яны ваявалі ў складзе батальёну «Волат». Паводле прэс-службы, гэты батальён па-ранейшаму застаецца «на самым гарачым напрамку фронту», імаверна, на Бахмуцкім.

Не так даўно полк Каліноўскага распавядаў падрабязнасці пра байцоў, параненых 31 снежня і 3−4 студзеня. Яны прымалі ўдзел у аперацыях на ўскраінах Бахмуту, за які цяпер вядуцца найбольш жорсткія баі.

У апошні дзень 2022 года параненых было шасцёра (двое з асколкавымі раненнямі і чацвёра з кантузіяй розных ступеняў), а на мінулым тыдні − пяцёра (трое з кулявымі раненнямі, адзін з асколкавым раненнем і адзін − з кантузіяй).

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў