Карпянкоў стварае яшчэ адзін спецназ. Ва ўнутраных войсках «год стварэння спецпадраздзяленняў»


У Беларусі створаць яшчэ адзін атрад спецыяльнага прызначэння, цяпер — у Гомлі. Апроч таго, 2023 год ва ўнутраных войсках аб’яўлены «годам стварэння спецпадраздзяленняў». Аб гэтым паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў у інтэрвью часопісу «Спецназ».

Мікалай Карпянкоў.
Фота: «СБ. Беларусь Сегодня» / sb.by

23 студзеня стала вядома, у Беларусі будзе створаны яшчэ адзін атрад спецыяльнага прызначэння. Па задачах ён будзе падобны да створанага ў 2022 годзе батальёну спецназу «Рысь» — барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійнымі разведвальнымі групамі.

«Мы прадугледжваем на працягу найбліжэйшага паўгоддзя стварэнне яшчэ аднаго асобнага падраздзялення спецыяльнага прызначэння, якое будзе выконваць аналагічныя функцыі, але ў прывязцы да паўднёвага напрамку — у Гомельскай вобласці», — паведаміў Карпянкоў.

Таксама, па словах Мікалая Карпянкова, ва ўнутраных войсках 2023 год «аб’яўлены годам стварэння спецпадраздзяленняў і развіцця іх прафесійнай падрыхтоўкі».

Раней кіраўнік унутраных войскаў расказаў аб задачах батальёна «Рысь» — ён будзе дзейнічаць у Менску, створаны дзеля барацьбы з «дыверсійна-выведнымі групамі», «незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі», а «калі спатрэбіцца», то і дзеля вайсковай выведкі, радыёэлектроннай выведкі, забеспячэння надзвычайнага ці ваеннага становішча, «правапарадку пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі».

Нагадаем, што экс-кіраўнік байцоў ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў вядомы чалавеканенавісніцкімі выказваннямі і камандаваннем «людзьмі ў цывільным» падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года.

У рэдакцыйным тэлеграм-канале зрабілі падборку фактаў пра новы спецназ:

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў