КДБ атрымаў функцыю МУС – будзе заводзіць «адміністратыўкі»


Супрацоўнікі КДБ атрымалі новыя паўнамоцтвы. Цяпер яны змогуць складаць пратаколы і весці справы паводле некаторых артыкулаў Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях. Адпаведную пастанову падпісаў кіраўнік КДБ Іван Церцель. Яна ўступіла ў моц.

Іван Церцель
Фота: belta.by

Усяго КДБ дазволена судзіць больш як паводле 20 артыкулаў КаАП. Сярод іх ёсць «экстрэмісцкія», а яшчэ кадэбісты будуць сачыць за справаздачнасцю ІП. Вось некаторыя артыкулы, якія апынуліся пад асаблівым наглядам КДБ:

13.3 («Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць»);

19.11 («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавоз інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць»);

19.12 («Незаконны выраб і (або) распаўсюд методык альбо іншых матэрыялаў пра спосабы вырабу выбуховых прыладаў і выбуховых рэчываў»);

19.13 («Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці»);

23.9 («Парушэнне патрабаванняў у выкарыстанні нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт»);

24.11 («Ненаданне ўпаўнаважанай асобай або ІП дакументаў, справаздачаў і іншых матэрыялаў»);

25.5 («Адмова альбо ўхіленне сведкі або пацярпелага ад тлумачэнняў альбо эксперта або перакладчыка ад выканання ўскладзеных на іх абавязкаў»);

26.3 («Парушэнне абавязкаў у воінскім уліку»).

Раней стала вядома, што супрацоўнікам КДБ дазволяць выкарыстоўваць табельную зброю ў натоўпе.

Аб’ектыў
Гэбістам дазволяць выкарыстоўваць зброю ў натоўпе людзей
2023.12.14 21:10

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў