Урадавая камісія Літвы назвала дамову з «Беларуськаліем» пагрозаю для бяспекі краіны


Дамова «Літоўскіх чыгунак» з беларускім вытворцам угнаенняў «Беларуськалій» і змяненні ў ёй уяўляюць пагрозу для бяспекі краіны. Пра гэта 21 снежня заявіла ўрадавая камісія ў справе правярання ўгодаў стратэгічных прадпрыемстваў.

Канчатковае рашэнне прыме ўрад, паведамляе «Delfi».

Вагон «Беларуськалію».
Фота: vagon.by

Кампанія «Літоўскія чыгункі» падпісала дамову з «Беларуськаліем» увесну 2018 года, яна дзеіць да канца 2023-га. Згодна з ёю, праз Клайпедскі порт перавозяць каля 11 мільёнаў тонаў беларускіх угнаенняў.

Цяпер жа ўрад паведаміў: камісія пастанавіла, што заключаная ў 2018 годзе паміж «Беларуськаліем» і «ЛЧ» дамова пра арганізацыю перавозу грузаў чыгункаю, а таксама змяненне, унесенае ў дамову ў кастрычніку 2021 года, не адпавядаюць інтарэсам нацыянальнай бяспекі.

Міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс 8 снежня звярнуўся ў камісію з просьбаю даць ацэнку, ці адпавядае дамова «Літоўскіх чыгунак» і «Беларуськалію» інтарэсам нацыянальнай бяспекі. Пасля гэтага прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце заявіла, што камісія павінна прыняць рашэнне наконт дамовы сёлета.

Калі пасля заявы камісіі ўрад прызнае, што дамова ўяўляе пагрозу бяспецы краіны, гэта можа стацца падставаю для спынення транзіту з мінімальнымі стратамі.

Hавiны
Латвія забараніла ўвоз на сваю тэрыторыю больш за 300 тонаў нафтапрадуктаў з Беларусі
2021.12.21 14:24

АД, belsat.eu

Стужка навінаў