Студэнта БДУІР пакаралі трыма гадамі «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту


Сёння, 22 снежня вынесны прысуд па крымінальнай справе студэнта БДУІР і палітвязня Івана Ніканава, паведамляюць праваабаронцы.

Яго абвінавацілі па ч.1 арт. 342 КК (“Арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх”).

Іван Ніканаў.
Фота: prisoners.spring96.org

Іван Ніканаў быў затрыманы 12 кастрычніка гэтага года за ўдзел у акцыі пратэсту 25 кастрычніка 2020 года. З гэтага часу студэнт знаходзіўся ў СІЗА на Валадарскага.

Суд прызначыў Ніканаву пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пасля прысуду ён быў вызвалены ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.

Артыкулы
Ад 18 да 20 гадоў зняволення. Анархістам «групы Аліневіча» агучылі выракі
2021.12.22 11:35

АД, belsat.eu

Стужка навінаў