Лукашэнка заявіў пра затрыманне сямі чалавек за «спробу ўчыніць тэракты»


Падчас сустрэчы з чыноўнікамі Гомельшчыны Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра затрыманне сямі чалавек нібыта за спробу ўчыніць тэракты супраць дзяржаўных службоўцаў.

«Мы проста назіралі і чакалі, калі яны пад камеру гэта зробяць. Усё знялі. Супраць дзяржаўных службоўцаў, асабліва супраць работнікаў пракуратуры, і нават на суддзяў ужо пакацілі. Сем чалавек затрымалі. Аднаго шукаем. Знойдзем, здаецца, у Расею пабег». Але там прывязуць нам яго», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Пра аднаго з затрыманых «тэрарыстаў» распавёў начальнік УКДБ па Гомельскай вобласьці Аляксандр Мельнікаў: жыхар Гомля падпаліў аўтамабіль першага намесніка начальніка Упраўлення Дэпартаменту выканання пакаранняў па Гомельшчыне, а таксама пракалоў колы 39 тралейбусаў. Гэтыя дзеянні чэкісты кваліфікавалі паводле артыкулу «тэрарызм».

Hавiны
«А1 зліваў не той кантэнт і не туды». Лукашэнка загадаў «прыняць жорсткія меры» у дачыненні кампаніі
2021.12.19 13:24

Лукашэнка таксама заявіў, што прыхільнікі пераменаў хочуць «улезці ў дзяржаўны апарат», таму трэба быць акуратнымі пры падборы кадраў.

«Таму што мы разам з міліцыяй, КДБ і пракуратурай, Следчым камітэтам да гэтага часу выцягваем гэтых мярзотнікаў. Нядаўна вось у «А1» затрымалі прэс-сакратара. Цэнтральнай фігурай у іх быў. Браў дадзеныя і ўсё гэта перакідваў», – сказаў ён.

Якія дадзеныя браў прэс-сакратар «А1», адкуль, каму перакідваў і прычым тут наогул дзяржаўны апарат – Лукашэнка не патлумачыў.

«Вось гэтыя злачынствы – нібыта, яны цішком: недзе нешта напісаў, недзе БЧБшны сцяг наклеіў, яшчэ нешта, значок… Тэрарыстычныя гэтыя памкненні. Вось прыводзілі прыклад, што затрымалі мярзотнікаў, якія парэзалі колы і іншае. Вы б паглядзелі (трэба паказваць людзям), як яны пасля гэтага сябе паводзяць. Яны такія смелыя, калі мы да іх не дакрануліся. Таму яны мярзотнікі. Ну пракалоў ты гэтую шыну… Варта таго, што ты цяпер 15 гадоў адсядзіш у турме?» – заявіў Лукашэнка.

Аналітыка
Ад Аўтуховіча да Зельцара: каго рэжым Лукашэнкі лічыць «тэрарыстамі»
2021.09.29 19:09

РР belsat.eu

Стужка навінаў