Уладзімір Пугач з «J:Морс» запусціў выдавецтва беларускамоўных аўдыякніг


Уладзімір Пугач стварыў выдавецтва аўдыякніг «Litaralna» разам з польскім фондам «Życie». Пра гэта музыка паведаміў у Instagram праекту.

Уладзімір Пугач.
Фота: J:MOPC / ВКонтакте

Ужо дасяжныя тры кнігі: «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага (1910), «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча (1921), «Аповесць з майго часу, альбо Лiтоўскiя прыгоды» Ігнація Янкоўскага (1854). Іх можна паслухаць бясплатна.

Творы чытаюць акторы Алег Гарбуз, а таксама музыка і дыктар Аляксандр Памідораў.

«Litaralna» называе сябе камандай энтузіястаў, аб’яднаных мэтай захавання і папулярызацыі беларускай моўнай спадчыны.

«Нашая галоўная задача – захаваць і перадаць важныя ўзоры беларускай культуры ў фармаце, зразумелым і даступным маладому пакаленню: аўдыякніжкі і алічбаваныя тэкставыя версіі значных твораў беларускай літаратуры, старых газетаў і часопісаў, заканадаўчых актаў і апублікаваных прыватных лістоў. Асаблівую ўвагу мы звяртаем на сучасных беларускіх аўтараў, бо менавіта яны развіваюць нашу мову, робяць яе жывой і лёгкай», – падкрэслівае выдавецтва.

Аб’ектыў
Забароненае мастацтва сышло ў падполле
2023.10.23 22:16

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў