Вайскоўцаў, якія служаць паводле кантракту, будуць звальняць за рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў


Міністэрства абароны дапоўніла спіс падставаў, праз якія могуць скасаваць кантракт з вайскоўцам. Змяненні ўнесеныя ў інструкцыю пра парадак заключэння кантракту аб праходжанні вайсковай службы ва Узброеных сілах пастановаю ведамства № 49 за 12 кастрычніка, дакумент змясцілі на Нацыянальным прававым партале.

Беларускія вайскоўцы падчас вучэнняў. Крыніца: modmilby/Telegram

Пералік падставаў для датэрміновага скасавання кантракту з вайскоўцам дапоўнены новымі пунктамі:

  • парушэнне патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам аб абароне персанальных звестак, якое пацягнула прычыненне шкоды або шкоды дзяржаўным, грамадскім інтарэсам або інтарэсам грамадзянаў;
  • распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць, а таксама выраб, захоўванне або перавоз з мэтаю распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі;
  • удзел у сходзе, мітынгу, вулічным шэсці, дэманстрацыі, пікетаванні, іншай масавай акцыі, што праводзіцца з парушэннем устаноўленага парадку, або заклікі да арганізацыі або правядзення такіх масавых акцыяў;
  • заклікі да ўдзелу ў страйку або да спынення выканання абавязкаў вайсковай службы без уважлівых прычынаў, стварэнне перашкодаў для выканання абавязкаў вайсковай службы.

У пераліку прычынаў скасавання кантракту засталіся распіванне алкаголю і ўжыванне наркатычных сродкаў у службовы час, з’яўленне на службе ў нецвярозым стане або перабыванне за стырном у п’яным выглядзе, карупцыя і парушэнні парадку вайсковай службы.

Жэстачайшы мульт
Лукашэнка загадаў узяцца за зброю
2022.11.20 16:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў