Паводле інфармацыі ДАІ, сёння, 22 лістапада, каля 12 гадзін дня на 3-м кіламетры знешняга кальца МКАД сутыкнуліся службовы аўтамабіль міліцыі, аўтамабіль «Volkswagen» і сядзельны цягач «DAF».
Што стала прычынай аварыі – не ўдакладняецца.
У выніку авары ніхто з людзей не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Гэта ўжо пятая аварыя з удзелам міліцэйскага аўтамабіля за апошні месяц.
АД, belsat.eu