Нерэгулярная міграцыя ў Нямеччыну дасягнула найвышэйшага ўзроўню з 2016 году


Паводле звестак паліцыі, у верасні ў Нямеччыну нелегальна заехалі 21 366 чалавек. Гэта самы высокі месячны паказнік з лютага 2016 года, калі ў разгар міграцыйнага крызісу ў краіну заехалі 25 650 нелегалаў, паведамляе DW.

У апошнія сем месяцаў прыток нерэгулярных мігрантаў у Нямеччыну стабільна расце. Усяго са студзеня па верасень у ФРГ незаконна заехалі 92119 чалавек. Калі гэтая тэндэнцыя працягнецца, то паказнік 2016 года – 112 000 чалавек – будзе перакрыты.

Напярэдадні лідары трох партый кіроўнай кааліцыі сустрэліся ў Берліне, каб абмеркаваць сітуацыю з нелегальнай міграцыяй. Канцлер Оляф Шольц заявіў штотыднёвіку «Der Spiegel»:

«Мы павінны нарэшце дэпартаваць у вялікіх маштабах тых, хто не мае права заставацца ў Нямеччыне».

У той жа час Шольц падкрэсліў: трэба, каб Нямеччына працягнула прымаць асобаў, якія сапраўды маюць права на прытулак, а таксама прыцягвала кваліфікаваных імігрантаў ва ўмовах вострага недахопу ў краіне працоўных рук.

Кіраўнік урада заявіў, што для вырашэння праблемы нелегальнай міграцыі ў Еўразвяз неабходны «цэлы пакет захадаў», уключаючы ўзмацненне жорсткасці кантролю на вонкавых межах ЕЗ і ўзмацненне кантролю Нямеччыны над уласнымі межамі з суседзямі па ЕЗ.

16 кастрычніка стала вядома, што Нямеччына ўводзіць стацыянарны кантроль на межах са Швейцарыяй, Польшчай і Чэхіяй.

Даследаванне «ARD-DeutschlandTREND» у жніўні 2023 года паказала, што праблема нерэгулярнай міграцыі стала турбаваць немцаў болей, чым вайна ва Украіне.

Аналітыка
Ці стаміўся Захад ад падтрымання Украіны? Тлумачым, якія настроі пануюць у ЗША і Еўропе
2023.10.10 11:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў