Палітвязня Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў карцар


Асуджанага на 25 гадоў зняволення палітвязня Мікалая Аўтуховіча змясцілі ў карцар на 7 содняў. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Палітвязня змясцілі ў карцар 20 кастрычніка, прычыны спагнання невядомыя.

Разбор
За што ў «справе Аўтуховіча» такія жорсткія прысуды, аж да 25 гадоў?
2022.10.22 11:00

Мікалая Аўтуховіча 17 кастрычніка асудзілі на 25 гадоў зняволення: пяць – у турме, а наступныя – у калоніі. Яшчэ дзевяць фігурантаў справы атрымалі прысуды ад 16 да 20 гадоў.

Суд над Мікалаем Аўтуховічам і яшчэ 11 абвінавачанымі адбываўся ў закрытым рэжыме ў гарадзенскай турме № 1. Пачаўся працэс 18 траўня, трываў пяць месяцаў. Паводле следства, Аўтуховіч – арганізатар і кіраўнік «злачыннай групоўкі», якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў. Агулам яму выставілі абвінавачанне паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ч. 3 арт. 289 («Акт тэрарызму») і ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»).

Людзей назвалі «тэрарыстычнай групоўкай», але ў чым быў той «тэрарызм», невядома. Беларускія праваабаронцы прызналі фігурантаў справы Аўтуховіча палітычнымі зняволенымі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў